1
Галоўная / Электронныя звароты

Электронныя звароты

 

Электронны зварот

На падставе стацці 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” грамадзяне і юрыдычныя асобы могуць падаць электронныя звароты ў Салігорскі раённы выканаўчы камітэт і Салігорскі раённы Савет дэпутатаў шляхам размяшчэння іх у спецыяльнай рубрыцы “Электронная прыёмная” на афіцыйным сайце Салігорскага райвыканкама ў глабальнай сетцы Інтэрнэт. Электронныя звароты, якія адпраўлены на электронную пошту, не прымаюцца і не разглядаюцца.


Звароты выказваюццца на беларускай альбо рускай мове.

Згодна са стаццёй 12 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб” палі, якія памечаны,  абавязковы для запаўнення. 

Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або зняважлівых слоў і выражэнняў.

У зваротах павінна ўтрымоўвацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з дадаткам (пры наяўнасці) дакументаў, якія сцвярджаюць гэту інфармацыю.

Водгук электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або накіравання заявы ў электроннай форме.