1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

" Беларусь памятае. Салігоршчына ганарыцца "

10.05.2019
Салігорск адзначыў 74-ю гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. У гэты знакавы дзень у горадзе традыцыйна праходзяць святочныя мерапрыемствы, старт якім паклала аўтаматашэсце па вуліцах горада. Каля мемарыяльнага комплексу савецкім воінам, партызанам і землякам на скрыжаванні дарог Салігорск-Старобін адбыўся памятны мітынг з удзелам кіраўніцтва Салігорскага раёна, першых асоб салігорскіх прадпрыемстваў, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый і простых салігарчан. Адной з цэнтральных падзей стала акцыя " Беларусь памятае. Салігоршчына ганарыцца " - своеасаблівая мемарыяльная алея з партрэтаў сваякоў салігарчан-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны. Праграма свята падоўжылася да вечара і завершыцца канцэртам, традыцыйнай акцыяй "Праспяваем "Дзень Перамогі разам" і святочным салютам.
Усе навіны