1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Гран-пры конкурсу "Салавейка-2019"

24.07.2019
Тых, хто неабыякавы да народных мастацкіх рамёстваў і з задавальненнем выкарыстоўвае ў сваім інтэр'еры вырабы з саломкі, дрэва, гліны і скуры, кожны год на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар" чакае цэлы горад народнай творчасці і культуры. 
 400 лепшых рамеснікаў з Беларусі, Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа сёлета сталі ўдзельнікамі адразу некалькіх праектаў. Гэта-святы-конкурсы па выцінанцы "Ажурныя мары", традыцыйнай свістульцы "Салавейка-2019", саломапляценні "Папараць-кветка" і выстава-конкурс майстроў па лапікавай тэхніцы"Віцебская мазаіка". Кожны з праектаў быў, безумоўна, унікальным і вельмі відовішчным, а для ўдзельнікаў, якія прадстаўлялі шахцёрскі край, яшчэ і вельмі ўдалымі. 
 Дыплома 1-й ступені ў адной з намінацый конкурсу па саломапляценні была ўдастоена кіраўнік студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці "Беларускі сувенір" Салігорскага Цтдзім Раіса Раманеня; Дыпломам 2-й ступені ў намінацыі конкурсу па традыцыйнай свістульцы была ўзнагароджана выкладчык Салігорскага дзяржаўнага каледжа Алена Смоліч; Гран-пры конкурсу "Салавейка-2019" журы аднагалосна прысудзіла кіраўніку заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь студыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Скарбонка" Мікалаю Пратасене.
Усе навіны