1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Міжнародны дзень сям'і

15.05.2019
Міжнародны дзень сям'і-гэтае свята проста не магло застацца незаўважаным з боку супрацоўнікаў аддзела ЗАГС Салігорскага райвыканкама.Каб надаць гэтай даце асаблівую ўрачыстасць, работнікі ЗАГСа віншавалі бацькоў, якія ў гэты дзень звярнуліся ў аддзел для рэгістрацыі нараджэння дзяцей, уручалі новаспечаным мамам і татам памятныя адрасы і вокладкі для пасведчанняў аб нараджэнні з дзяржаўнай сімволікай. Усяго, па словах начальніка аддзела ЗАГС Салігорскага райвыканкама Вольгі Ліхадзіеўскай, у Міжнародны дзень сям'і ў Салігорску было зарэгістравана 7 нованароджаных-6 хлопчыкаў і 1 дзяўчынка. Для малых былі абраныя імёны: Сямён, Мацвей, Аляксей, Раман, Максім, Даніла і Вераніка. Усяго з пачатку гэтага года ў аддзеле ЗАГС Салігорскага райвыканкама зарэгістравана 540 нованароджаных.
Усе навіны