1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Рэспубліканская дабрачынная акцыя БРСМ «У школу з добрым сэрцам»

02.08.2019
1 жніўня ў Салігорску ў гіпермаркеце GREEN стартавала Рэспубліканская дабрачынная акцыя БРСМ «У школу з Добрым сэрцам». Стаць удзельнікам акцыі мог любы ахвочы.. Салігорцы набывалі сшыткі, ручкі, альбомы для малявання, каляровую паперу, пластылін, а таксама іншыя рэчы, якія спатрэбяцца дзецям у наступным навучальным годзе. 
 Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі ўжо не першы год з'яўляецца ініцыятарам і арганізатарам дабрачыннай акцыі «У школу з Добрым сэрцам», якая праходзіць штогод напярэдадні святкавання Дня ведаў. Акцыя маштабная і працяглая. Прыняць удзел у ёй можна, пачынаючы з 1 жніўня і да сярэдзіны верасня. Акцыя накіраваная на наведванне сацыяльных устаноў, дзяцей, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, дзяцей са шматдзетных сем'яў, дзяцей-інвалідаў і г. д. Усе сабраныя школьныя прыналежнасці будуць перададзены дзецям-сіротам, а таксама сем'ям, якія перажываюць цяжкасці пры падрыхтоўцы дзяцей да маючага адбыцца навучальнага года. Каб усе дзеці змаглі з добрым настроем пайсці ў школу. 
Калі вы не паспелі ў гэты дзень прыняць удзел у дабрачыннай акцыі, гэта можна зрабіць на працягу наступных паўтары месяцаў. Школьныя прыналежнасці можна перадаць кіраўнікам першасных арганізацый БРСМ, калі такія ёсць у вашай арганізацыі, ці ж прынесці ў каб. 314 Салігорскага раённага выканаўчага камітэта.
Усе навіны