1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Старшыні райгарвыканкамаў Міншчыны наведалі Салігорск

04.02.2019
У нядзелю, 3 лютага, на Салігоршчыне прайшоў выязны практычны семінар для старшыняў раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў Мінскай вобласці. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Мэта сустрэчы - абмен прафесійным вопытам. Падобныя выязныя семінары праходзяць штогод у адным з раёнаў вобласці.

Для гасцей салігорскай зямлі была падрыхтавана насычаная экскурсійная праграма. Кіраўнікі раёнаў Міншчыны мелі ўнікальную магчымасць пабываць у салігорскай шахце - спуск быў арганізаваны на Бярозаўскім участку рудніка чацвёртага рудаўпраўлення ААТ "Беларуськалій".

Яшчэ адна цікавая экскурсія чакала ўдзельнікаў семінара ў комплексе кафедральнага сабора Раства Хрыстова: у ходзе яе госці азнаёміліся з верхнім і ніжнім храмамі сабора, а таксама званіцай.


Усе навіны