1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Сустрэча ўдзельнікаў Міжнароднага праекта

02.10.2019
30 верасня ў Чырвонаслабодскай сярэдняй школе адбылася сустрэча ўдзельнікаў Міжнароднага праекта "Пашырэнне ўдзелу грамадзянскай супольнасці ў прыняцці рашэнняў па пытаннях сацыяльнай інтэграцыі ў Беларусі".
Адзначым, што гэты праект рэалізуецца Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза, тэхнічнай падтрымцы дацкага Чырвонага Крыжа і ў супрацоўніцтве з мясцовымі органамі ўлады. Удзельнічаюць у ім 16 раёнаў Мінскай і Гродзенскай абласцей. Ідэя праекта-удзел грамадзян у грамадскім жыцці і ўцягванне мясцовых супольнасцяў у рэалізацыю валанцёрскіх ініцыятыў. 
За круглым сталом сабраліся юныя чырвонаслабадчане з валанцёрскага атрада "Чыстыя сэрцы" на чале з кіраўніком Я. П. Чадовіч, а таксама педагогі, кіраўніцтва ДУ "Чырвонаслабодскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат".
На сустрэчу з аднадумцамі прыбыла з Салігорска педагог-валанцёр з вялікім стажам М. М. Учаева разам з валанцёрамі-навучэнцамі гімназіі № 1.
У гэты дзень адбылася прэзентацыя міні-ініцыятывы чырвонаслабодскіх валанцёраў "Дружна разам".  Юныя жыхары гарпасёлка маюць намер аказваць псіха-сацыяльную дапамогу інвалідам, якія пражываюць у псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.
Салігорскія валанцёры падзяліліся вопытам работы па рэалізацыі сваёй міні-ініцыятывы пад назвай "Сямейная інклюзія". Іх задача - знайсці шляхі і спосабы зносін з дзецьмі, якія маюць парушэнні камунікатыўных навыкаў, а таксама аказанне псіха-эмацыйнай падтрымкі бацькам асаблівых дзяцей.
Агульная задача ўдзельнікаў праекта - удзельнічаць ва ўсіх добрых справах, развіваць валанцёрскі рух на Салігоршчыне.
Усе навіны