1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Святы вёсак прайшлі ў Салігорскім раёне

19.08.2019
Чарговыя Святы вёсак прайшлі ў Салігорскім раёне ў мінулыя выходныя. У рамках творчага праекта-марафону "95! Усё толькі пачынаецца!" святы вёсак набіраюць папулярнасць. Свята вёскі - гэта выдатная магчымасць аднавяскоўцам сабрацца разам, каб выказаць любоў да роднага краю, да сваёй малой Радзіме. У 2019 годзе ГУК "Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна" запланавана 67 святаў вёсак, а праведзена ўжо 54. 17 жніўня свой дзень нараджэння святкавалі: аг. Ананчыцы, Скаўшын, Крывічы, в. Асава, Вялікі Рожан, Яскавічы і Дубова, 18 жніўня прайшло свята аг. Хорастава. Святы пачаліся з канцэртна-віншавальнай праграмы, у якой ушаноўвалі старэйшага і малодшага жыхара, ганаровых працаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, лепшых людзей вёскі і землякоў-юбіляраў. У рамках святаў праходзілі конкурсныя праграмы: "Міс Скаўшын ", "Супер бабуля", "Ананчицкія таленты", "Міс лета", "бабулі і дзядулі" і " Іграй, гармонь!".
Усе навіны