1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У першы дзень восені, напярэдадні Дня ведаў, у Салігорску ўрачыста адкрыты сквер Сям'і, кахання і вернасці.

01.09.2019
Цырымонія адкрыцця сабрала мноства салігарчан і стала вельмі відовішчнай. У ёй узялі ўдзел в. а. старшыні райвыканкама Дзмітрый Цярлецкі, генеральны дырэктар ААТ "Беларуськалій" Іван Галаваты, генеральны дырэктар ААТ  «Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі» Сяргей Дражанюк, а таксама студэнткі архітэктурнага факультэта БНТУ разам са сваім кіраўніком – менавіта яны прыдумалі канцэпцыю для Салігорскага сквера.
  Спонсарскія сродкі вылучыла горадаўтваральнае прадпрыемства, а ўвасаблялі ідэю ў жыццё спецыялісты нашага будтрэста. Дарэчы, многія з тых, хто прыняў удзел у з'яўленні ў нашым горадзе гэтага аб'екта, на цырымоніі адкрыцця былі ўзнагароджаны падзякамі і падарункамі. 
Фіналам цырымоніі стала пераразанне сімвалічнай чырвонай стужкі, пасля чаго быў запушчаны ў работу новы фантан сквера.
Усе навіны