1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

У салігорскай бібліятэцы адкрылася новая выстава

05.08.2019
Раённая Цэнтральная бібліятэка запрашае наведаць выставу акварэльных карцін Наталлі Сакаловай.
Бацькі Наталлі 40 гадоў таму прыехалі ў Салігорск з Расіі і ўсё жыццё працавалі на калійнай вытворчасці. Сама Наталля-прафесійная актрыса, працавала ў Маскоўскім тэатры ценяў. У Салігорск прыехала даглядаць за сваім пажылым бацькам, яму сёлета спаўняецца 90 гадоў.
Маляваннем аўтар выставы захаплялася з дзяцінства, але мастацкія студыі не наведвала. Наталля цалкам аддавалася акцёрскай прафесіі, а запал да жывапісу драмала ў ёй да нядаўняга часу. Два гады таму яна ўсё ж пачала пісаць карціны акварэллю. Тэхніку акварэльнага жывапісу асвойвала праз інтэрнэт-рэсурсы, дапамагала ёй і блізкая сяброўка-прафесійная мастачка. Сваю першую выставу Наталля вырашыла арганізаваць у бібліятэцы Салігорска. Тут прадстаўлена 20 карцін мастачкі, у асноўным, гэта пейзажы-прырода больш за ўсё натхняе аўтара на творчасць.
Выстава працуе па 31 жніўня ў чытальнай зале літаратуры па мастацтве (4 паверх бібліятэкі, вул.Каржа, 4)
Усе навіны