1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Варкаут у Салігорску: ярка, энергічна, натхнёна

01.08.2019
31 ліпеня ў Салігорску прайшоў турнір па Street Workout. На варкаўт-пляцоўцы стадыёна сярэдняй школы №3 сабралася каля двух дзясяткаў спартсменаў, сярод якіх-прадстаўнікі салігорскай варкаўт-каманды "Steel Scorpions", аматары сілавога спорту з Салігорска. За эфектнымі сілавымі трукамі моцных хлопцаў назірала  вялікая колькасць гледачоў. Сонечнае надвор'е, свежае паветра, відовішчныя выступленні, музыка-што яшчэ трэба для добрага спартыўнага свята. Мерапрыемства насіла не толькі спаборніцкі характар, але і матывацыйны. Некаторыя гледачы, асабліва, самыя юныя тут жа спрабавалі паўтарыць на пляцоўцы ўбачанае, а хтосьці напэўна "загарыцца" гэтым відам спорту і адкрые для сябе новыя магчымасці свайго цела. У кожнай з намінацый суддзі вызначылі прызёраў, якія былі ўзнагароджаны дыпломамі, медалямі і каштоўнымі падарункамі ад партнёраў спаборніцтваў. Усе ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя сувеніры.
Усе навіны