1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Беларуска-кітайская выстаўка "Традыцыі сустракаюцца" адкрыецца ў Нацбібліятэцы 25 верасня

16.09.2019

Сумесная мастацкая выстаўка народнай творчасці Беларусі і Кітая адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Аб гэтым паведаміў дырэктар установы Раман Матульскі на трэцім пасяджэнні камісіі па культурным супрацоўніцтве беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Апошнім часам у нашай бібліятэцы было праведзена больш за дзясятак самых розных мерапрыемстваў, накіраваных на знаёмства беларускай грамадскасці з культурай Кітая, - розныя мастацкія выставы, прэзентацыі кніг, - расказаў дырэктар. - Цяпер мы рыхтуем сумесную мастацкую выставу, прысвечаную народным традыцыям Беларусі і Кітая. Яе адкрыццё адбудзецца 25 верасня".

Сумесны выставачны праект дзвюх краін называецца "Традыцыі сустракаюцца". На ім будуць прадстаўлены сапраўдныя шэдэўры мастацтва выразання з паперы. Майстры з
Кітая прадставяць каля 15 работ, а з Беларусі - больш за 20.

"Супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы паміж Беларуссю і Кітаем у апошнія гады развіваецца вельмі дынамічна, што абумоўлена агульнасцю прынцыпаў і ўзаемнасцю інтарэсаў, - адзначыў дырэктар Нацбібліятэкі. - Мы супрацоўнічаем з шэрагам бібліятэк Кітая, у першую чаргу з Нацыянальнай бібліятэкай КНР. Сёння фонды нашай бібліятэкі налічваюць каля 5 тыс. дакументаў, якія адносяцца да культуры, гісторыі, геаграфіі і палітыкі Кітая".

Акрамя таго, Раман Матульскі падкрэсліў, што ў выніку супрацоўніцтва ў дар Нацыянальнай бібліятэцы КНР быў перададзены шматтомны збор кніжнай спадчыны першадрукара Францыска Скарыны. "А для нас асабліва прыемным падарункам сталі кнігі, напісаныя лідарам КНР Сі Цзіньпінам, - сказаў ён. - Мы маем намер і ў далейшым развіваць супрацоўніцтва з КНР, у першую чаргу ў галіне дакументаабмену і абмену інфармацыяй".-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны