1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у ліпені прыёмы грамадзян у рэгіёнах

09.07.2019

Кіраўнікі дзяржорганаў правядуць у ліпені прыёмы грамадзян у рэгіёнах, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў сустрэнецца з грамадзянамі 10 ліпеня ў Жыткавіцкім райвыканкаме.

На 11 ліпеня запланаваны сустрэчы з міністрам па надзвычайных сітуацыях Уладзімірам Вашчанкам у Шклоўскім райвыканкаме, з міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Худыком - у Мінскім гарадскім камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, з міністрам юстыцыі Алегам Сліжэўскім - у Свіслацкім райвыканкаме.

Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзімір Калтовіч правядзе прыём грамадзян у Кіраўскім райвыканкаме 19 ліпеня.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны