1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

У Маладзечне пабудуюць 90-кватэрны жылы дом

25.06.2020

У шостым мікрараёне Маладзечна пачата будаўніцтва 90-кватэрнага жылога дома. Будаўніцтва шматпавярхоўкі прадугледжана перспектыўным пералікам па рамонце, добраўпарадкаванні, будаўніцтву жыллёвага фонду і аб'ектаў інжынерна-транспартнай інфраструктуры, піша "Маладзечанская газета".

Як сведчыць пашпарт аб'екта, тэрмін заканчэння работ - 29 снежня гэтага года. Генеральным падрадчыкам з'яўляецца ААТ "Забудова-строй". Заказчык - упраўленне капітальнага будаўніцтва Маладзечанскага раёна.

На будаўнічай пляцоўцы працуе спецыялізаваная тэхніка. Тэрыторыя абгароджана на пляцоўцы. Вакол яе падтрымліваецца чысціня. Раён, дзе ўзводзіцца дом, адрозніваецца развітой транспартнай і сацыяльнай інфраструктурай.

mgazeta.by

Усе навіны