1
Галоўная / Прадстаўнічая ўлада / Раённы Савет Дэпутатаў

Раённы Савет Дэпутатаў

Калеева Ала Васільеўна нарадзілася ў 1967 годзе ў в. Зажэвічы Салігорскага раёна.

У 1990 годзе скончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «санітарыя, гігіена і эпідэміялогія», у 2008 годзе - Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі па спецыяльнасці «арганізацыя аховы здароўя».

Сваю працоўную дзейнасць пачала ў Салігорскім тэрытарыяльным медыцынскім аб'яднанні санітарным урачом Салігорскай санэпідстанцыі, з 2010 года працавала галоўным дзяржаўным санітарным урачом Салігорскага раёна Мінскай вобласці - галоўным урачом дзяржаўнай установы «Салігорскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі».

5 сакавіка 2018 года Калеева А.В. абрана старшынёй Салігорскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.



Паўлюкевіч Алена Леанідаўна - галоўны спецыяліст Салігорскага раённага Савета дэпутатаў тэл. 22-49-42, каб. 207