1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Лукашэнка падпісаў указ аб павышэнні з 1 лістапада працоўных пенсій

24.10.2018
24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі з 1 лістапада працоўныя пенсіі ў сярэднім павялічацца на 5,3 працэнта. Адпаведны ўказ нумар 419 "Аб павышэнні пенсій" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 23 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Указам прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій з 1 лістапада 2018 года ў сувязі з ростам сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы. Пераразлік ажыццяўляецца шляхам карэкціроўкі фактычнага заработку пенсіянераў зыходзячы з сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы, прымененай пры папярэднім пераразліку пенсій.-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI

Усе навіны