1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Першы ўкос траў праведзены ў Беларусі амаль на 90 працэнтах плошчаў

29.06.2020

Першы ўкос траў у Беларусі праведзены амаль на 1,2 млн га, што складае 89,9 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Работы завяршылі ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Паводле даных на 27 чэрвеня, у Гродзенскай вобласці першы ўкос праведзены на 96 працэнтах запланаваных плошчаў, Магілёўскай - 84,1 працэнта, Віцебскай - 60 працэнтах. Аграрыі ва ўсіх абласцях, акрамя Віцебскай і Магілёўскай, пачалі другі ўкос траў. Работы праведзены ўжо на 96 тыс. га (11,73 працэнта плана).

Травы ўбраны больш як з 1,1 млн га, што складае 94,6 працэнта да скошанага. Нарыхтавана 195,7 тыс. т сена (19,4 працэнта да плана), 7,115 млн т сенажу (56,5 працэнта) і 438,9 тыс. т сіласу (2,29 працэнта).

Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т кармавых адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 23,3 працэнта ад плана. Сіласу плануецца нарыхтаваць амаль 19,2 млн т, сенажу - 12,6 млн т (у тым ліку ў палімерную ўпакоўку 1,1 млн т), сена - 1,01 млн т.

Усе навіны