1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Рост вытворчасці і дыверсіфікацыя экспарту - Субоцін аб развіцці АПК у гэтым годзе

06.07.2020

Намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Субоцін расказаў у інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1", як развіваецца аграпрамысловы комплекс Беларусі ў гэтым годзе з улікам эканамічнай сітуацыі ў свеце, паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго слоў, у планах паставак сельгаспрадукцыі за межы краіны асноўнае месца адводзіцца Расіі. "У нас агульныя падыходы да ўпакоўкі, агульныя смакавыя прыхільнасці. Пастараемся адстаяць той сегмент, які трымаем цяпер, і, можа, ледзь-ледзь пашырыць. Разам з тым мы ідзём на дыверсіфікацыю экспарту. Нас ведаюць ужо амаль 100 краін. Стараемся рэкламаваць сваю прадукцыю, свае брэнды", - сказаў Аляксандр Субоцін.

Неабходна адкрыць як мага больш рынкаў для паставак сельгаспрадукцыі, лічыць віцэ-прэм'ер. А прадпрыемствы ўжо самі павінны глядзець, з кім ім выгадней і даступней гандляваць. "Недзе стэйкі прадаюцца па прэміяльнай цане, недзе субпрадукты. Многія замежныя прадпрыемствы прадаюць тушу каровы ці быка не цалкам, а разбіраюць і пастаўляюць яе часткі туды, дзе выгадней. Хацелася б, каб і мы больш рацыянальна падыходзілі да экспарту і глядзелі, з кім лепш гандляваць, зыходзячы з эканамічнай мэтазгоднасці", - падзяліўся меркаваннем ён.

"Усе гавораць, што ў свеце будзе дэфіцыт прадуктаў харчавання і, паколькі многія заводы прыпынены, будзе ажыятаж, вырастуць цэны. Але ў той жа час знізіўся даход насельніцтва, а значыць, спажывецкая здольнасць упала. Таму нельга адназначна спрагназаваць, што будзе ў канцы года. Мы трымаем руку на пульсе, стараемся адсочваць тэндэнцыі на сусветных рынках", - падкрэсліў Аляксандр Субоцін.

Віцэ-прэм'ер станоўча ацаніў развіццё АПК у гэтым годзе. "Пасеялі своечасова, унеслі ўгнаенняў больш, чым у мінулыя гады. Чакаем, што ўраджай будзе дастаткова важкі. Сяло цяпер прырастае ў сярэднім на 5 працэнтаў да мінулага года. Адзін з асноўных драйвераў - малочная галіна. Усе вобласці прыбаўляюць у гэтым годзе, прычым ад 7 працэнтаў да 10 працэнтаў", - расказаў ён. Акрамя таго, па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў гэтым годзе ў два разы павялічаны пасяўныя плошчы грэчкі. Таму, на думку Аляксандра Субоціна, беларусам не трэба чакаць дэфіцыту прадуктаў і ўсплёску цэн восенню.

Віцэ-прэм'ер таксама закрануў тэму стратных гаспадарак у АПК. "Іх колькасць скарачаецца, але адна з асноўных задач - каб іх не было наогул. Тут няма адзінага рэцэпта. Недзе трэба далучаць да іншых прадпрыемстваў, узбуйняць альбо запускаць працэс санацыі, камусьці патрэбна дадатковая зямля, сыравінная зона, камусьці неабходна прыцягваць інвестараў або перакваліфікавацца. Кожнае прадпрыемства павінна быць ацэнена, распрацаваны індывідуальны падыход", - падкрэсліў ён.

БЕЛТА. Фото "Беларусь 1"

Усе навіны