1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Зацверджаны пералік сельгаспрадукцыі для абавязковага страхавання арганізацыямі АПК у 2020 годзе

24.01.2020
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 студзеня падпісаў указ нумар 23 "Аб страхаванні ўраджаю сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі ў 2020 годзе", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакументам зацверджаны пералік сельскагаспадарчых культур, жывёлы і птушкі, а таксама тарыфы па іх абавязковым страхаванні на 2020 год.

Акрамя таго, указам зацверджаны працэнт пакрыцця ўрону і затрат на перасяванне пры гібелі сельскагаспадарчых культур і працэнт пакрыцця ўрону пры гібелі (падзяжы), вымушаным забоі (знішчэнні) жывёлы і птушкі.

Гэты дакумент будзе садзейнічаць эфектыўнай рэалізацыі механізма абавязковага страхавання з дзяржпадтрымкай у 2020 годзе жывёлы і птушкі, ураджаю сельскагаспадарчых культур, атрыманню вытворцамі страхавых выплат.-0-

Усе навіны