•  ГУ «Республиканская больница спелеолечения» ГУ «Республиканская больница спелеолечения»
  • Здание автомобильного и железнодорожного вокзаловЗдание автомобильного и железнодорожного вокзалов
  • Aрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной солиAрхитектурная композиция на въезде в город, увенчанная кристаллом калийной соли
  • Здание Солигорского райисполкома Здание Солигорского райисполкома
  • Городская панорамаГородская панорама
  • Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)Знаменитые «соляные» горы (шламохранилища или солеотвалы)
Главная -  Новости -  Новости района

Да будзе святло!

20.12.2017
У хуткім часе ў Салігорску з’явіцца яшчэ адна новая арганізацыя, якая зоймецца абслугоўваннем сеткі гарадскога асвятлення. Распараджэнне наконт стварэння такой арганізацыі даў старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Паскробка.

Падставай для распараджэння стала наяўнасць сур’ёзных праблем з вулічным (асабліва ў месцах пешаходных пераходаў) і дваравым асвятленнем у сталіцы беларускіх шахцёраў, што выклікае шмат скаргаў ад жыхароў. А таксама нагрузка на спецыялістаў: калі, скажам, у Мінску аднаму работніку трэба абслугоўваць сто гарадскіх свяцільнікаў, то ў Салігорску – каля чатырох соцен.

Акрамя кіравання сеткай гарадскога асвятлення і яе абслугоўвання, новая арганізацыя возьмецца за рэканструкцыю згаданай сеткі, за дыспетчарызацыю вулічнага ды дваравога асвятлення.