1
Главная / Новости / Новости района

«Жанчыны года» Салігоршчыны

05.03.2019

На гэтым тыдні адзначаецца свята, якое разумеюць і любяць ва усім свеце незалежна ад нацыянальнасці, мовы і рэлігіі. Бо яно прысвечана лепшай палове чалавецтва – нашым мамам, сестрам, супругам,  дачкам. Міжнародны дзень жанчын адзначаецца на пачатку вясны і асацыіруецца з цяплом і прыгажосцю, якія ўвасабляюцца ў кожнай жанчыне. Традыцыйна накануне свята віншуюць і ўшаноўваюць і нашых зямлячак. Ужо не першы год салігарчанак за іх дасягненні адзначаюць у творчым праекце «Жанчына года», які быў заснаваны грамадскім аб’яднаннем «Беларускі саюз жанчын». Мерапрыемства прайшло 4 сакавіка ў гарадскім Палацы культуры.

Першым салігарчанак павіншаваў з наступаючым святам старшыня Салігорскага райвыканкама Алег Паскробка. Але, канечне ж, галоўнымі на гэтым свяце былі яны – самыя прыгожыя, таленавітыя і любімыя салігорскія жанчыны. Лепшых з лепшых узнагародзілі ў пяці намінацыях.

У намінацыі «Лідэрства і паспяховае кіраванне» былі адзначаны: загадчык гасцініцы «Алеся» Людміла Бізунок; начальнік жыллёва-камунальнай канторы ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі» Валянціна Еўдакімчык; загадчык магазіна № 42 ААТ «Салігорскторг» Тамара Жураўлёва; дырэктар ДУА «Вялічкавіцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна» Святлана Доўнар; загадчык гасцініцы «Новае Палессе» СДУВП «ЖКГ «Комплекс» Зоя Даўгаполава; майстар ўчастка  прання бялізны камунальнага ўнітарнага прадпрыества «Салігорскі раённы камбінат бытавога абслугоўвання» Святлана Каржанеўская; галоўны бугалтар УВП «Ніва» Рамановіча С.Г. Салігорскага раёна» Таццяна Марзіловіч; дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 14 г. Салігорска» Іна Скуратава; загадчык вытворчасці сталовай № 19 ААТ «Універмаг» Алена Юхнеўская.

У намінацыі «Актыўная жыццёвая пазіцыя» ўзнагароджаны: старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Купалінка» Ірына Арыстава; эканаміст сільвінітавай абагачальнай фабрыкі РУ-4 ААТ «Беларуськалій» Інэса Арцішэўская; загадчык кожна-венералагічнага дыспансера УАЗ «Салігорская цэнтральная раённая бальніца» Алена Грыцэвіч; інжынер па патэнтнай і вынаходніцкай рабоце РУ-1 ААТ «Беларуськалій» Інга Іванова; метадыст ДУА «Гімназія № 2 г. Салігорска» Наталля Івашка; намеснік начальніка цеплавых сетак СДУВП «ЖКГ «Комплекс» Марына Новік; намеснік дырэктара па навучальнай рабоце ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Салігорска» Людміла Ранцэвіч; вядучы інжынер упраўлення інфармацыйных тэхналогій ААТ «Беларуськалій» Алена Румянцава.

У намінацыі «Мацярынская слава» пераможцамі сталі: галоўны эканаміст ААТ «Купалінка» Юлія Ждановіч; начальнік сакрэтнай часці Ваеннага камісарыята Салігорскага і Любанскага раёнаў Мінскай вобласці Таццяна Жук; радзіцель-выхавальнік дзіцячага дома семейнага тыпу  упраўлення па адукацыі, спорту і турызму Салігорскага райвыканкама Аксана Клімава; настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Крывіцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна» Наталля Начына; флататаршчык сільвінітавай абагачальнай фабрыкі РУ-2 ААТ «Беларуськалій» Вікторыя Нікановіч; электраманцёр электрарэмонтнага цэха ААТ «Беларуськалій» Таццяна Францкевіч.

У намінацыі «Духоўнасць і культура» адзначаны: інжынер-тэхнолаг ЗАТ «Калінка» Валянціна Акулёнак; настаўнік па класе харавых дысцыплін ДУА «Салігорская дзіцячая музычная школа мастацтваў» Вольга Аляксейчык; кіраўнік народнай студыі «Жытнёвы каласок» ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна»; табельшчык рудніка РУ-3 ААТ «Беларуськалій» Таццяна Рафальская; намеснік загадчыка па асноўнай дзйнасці дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці  «Планета дзяцінства» ААТ «Беларуськалій» Наталля Скалабан; дырэктар  Крывіцкага сельскага Дома культуры ДУК «Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна» Надзея Усовіч; настаўнік беарускай мовы і літаратуры  ДУА «Гімназія № 3 г. Салігорска» Вера Чадовіч.

У намінацыі «Хазяйка сяла» лідэрамі сталі: старшыня Чыжэвіцкага сельвыканкама Галіна Бань; настаўнік пачатковых класаў ДУА «Крывіцкая сярэдняя школа Салігорскага раёна» Таццяна Воўчак; аператар машыннага даення ТАА «Беларуськалій-Агра» -- кіруючая кампанія «Беларуськалій-Агра» Любоў Швайбовіч.

Паміма віншаванняў, для гасцей свята была падрыхтавана яскравая канцэртная праграма. Вялікі фотарэпрартаж – на нашым сайце www.shahter.by

Все новости