Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Салігорскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
25 октября 2018

Фермер з Беларусі атрымае тысячу еўра за клопат пра Балтыйскае мора

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За клопат пра Балтыйскае мора беларускі фермер атрымае 1 тыс. еўра, паведамілі БЕЛТА ў інфармацыйнай службе Цэнтра экалагічных рашэнняў.

"Канстанцін Чычыра з Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці стаў пераможцам нацыянальнага этапу міжнароднага конкурсу "Экалагічна дружалюбны фермер Балтыйскага рэгіёна - 2018" і атрымае за свой экалагічны ўклад каштоўны прыз - 1 000 еўра", - паведамілі ў цэнтры.

Канстанцін больш за дзесяць гадоў займаецца фермерствам, апошнія некалькі гадоў - арганічным. Яго экалагічна дружалюбны падыход падмацаваны спецыяльным сертыфікатам. Фермер вырошчвае сваю прадукцыю (у асноўным гэта клубніцы) без прымянення хімічных рэчываў - угнаенняў, пестыцыдаў.

Як адзначае сам Канстанцін Чычыра, амаль дзесяць гадоў таму ён пачаў заўважаць, што азёры ў яго родных мясцінах пачалі "цвісці" ў цёплы час года. Вывучыўшы гэту тэму, мужчына зразумеў, што адна з прычын - інтэнсіфікацыя сельскай гаспадаркі, выкарыстанне вялікай колькасці ўгнаенняў, якія трапляюць у ваду і выклікаюць размнажэнне водарасцей. "У той момант зразумеў, што я таксама ў сілах уплываць на гэты працэс уласнай дзейнасцю", - гаворыць фермер.

Нацыянальнае журы палічыла гаспадарку лепшай сярод 12 прэтэндэнтаў на перамогу не толькі з-за арганічнага падыходу, але і з-за сістэмнасці работы фермера: з году ў год ён удасканальвае тэхналогіі і выбірае найбольш бяспечныя метады вырошчвання прадуктаў.

Як адзначыў спецыяліст па арганічнай сельскай гаспадарцы Цэнтра экалагічных рашэнняў Любамір Кляпач, амаль 97 працэнтаў плошчы Балтыйскага мора па-ранейшаму церпіць ад эўтрафікацыі, таму экалагічна дружалюбныя падыходы ў сельскай гаспадарцы застаюцца важнай часткай вырашэння гэтай праблемы.

Конкурс "Экалагічна дружалюбны фермер Балтыйскага рэгіёна - 2018" праводзіцца ў некалькіх краінах свету, у кожнай краіне выбіраюць лепшага экалагічнага фермера, які атрымлівае 1 000 еўра. З гэтых нацыянальных пераможцаў міжнароднае журы вызначае рэгіянальнага пераможцу, прыз якога - 10 000 еўра. У гэтым годзе рэгіянальным пераможцам стаў фермер з цэнтральнай Польшчы Кшыштаф Кавальскі.

Ініцыятары конкурсу ў Беларусі: праграма Сусветнага фонду дзікай прыроды для экарэгіёна Балтыйскага мора (WWF Baltic Team), кааліцыя Чыстая Балтыка (Швецыя) і Цэнтр экалагічных рашэнняў (Беларусь).-0-

НАВIНЫ БЕЛАРУСI