1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Дзевяць гадоў ішлі да мары: у сярэдняй школе №8 г. Салігорска пачалася рэканструкцыя стадыёна

14.10.2021

Да вялікай радасці для навучэнцаў школы №8 горада Салігорска пачаліся рамонтныя работы на школьным стадыёне.

Аб новым стадыёне школьнікі марылі даўно, бо школа са спартыўным ухілам, юныя спартсмены ўжо дасягнулі высокіх узнагарод у сваёй футбольнай дзейнасці, былі адзначаны на чэмпіянаце па футболе Рэспублікі Беларусь. Нашаму гораду ёсць чым ганарыцца, падрастае пакаленне яркіх футбалістаў.

Падзяліўся сваёй радасцю Віктар Іванавіч Броўка дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі сярэдняй школы №8 г. Салігорска:

- У 2012 годзе, як толькі пачаў кіраваць школай, арганізавалі спецыялізаваныя спартыўныя класы для заняткаў па футболе, і адразу саспела думка зрабіць футбольнае поле для нашых дзяцей. Хацелася, каб трэніроўкі праходзілі ў нашай установе і дзецям не даводзілася залежаць ад раскладу стадыёнаў "будаўнік»і "Шахцёр". Марылі аб крокавай даступнасці, бо і ў нас створаны ўсе ўмовы; камфортныя распранальні, душавыя. Не хацелася адцягваць маленькіх спартсменаў ад асноўнай вучобы, раз'ездамі на трэніровачныя пляцоўкі. Дзевяць гадоў ішлі да гэтай мары, не апускалі рукі праектавалі, займаліся дакументацыяй будаўніцтва. Пытанне востра стаяла ў фінансаванне бо спецыялізаванае пакрыццё і спадарожны будаўнічы матэрыял абыходзіцца дорага.
Нас пачулі і падтрымалі.

У 2019 годзе федэрацыя футбола Беларусі сумесна з УЕФА, падарыла такую магчымасць у добраўпарадкаванні школьнага стадыёна. А наша школа наўзамен абавязваецца выгадуе яркіх і таленавітых футбалістаў.

Старт дадзены.

Закупілі спецыялізаваны сінтэтычны матэрыял, пачаліся рамонтныя работы працягласць якіх складзе два з паловай месяцы, аднак трэба ўлічваць і ўмовы надвор'я. Спраектавалі пад'езды да стадыёна для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, а таксама асвятленнем для трэніровак у вячэрні час. Адміністрацыя школы, просіць, насельніцтва нашага горада пры наведванні стадыёна выконваць этыкет паводзін, не прычыняць шкоду і шкоду маёмасці.

На стадыёне будзе ўстаноўлена:

- футбольнае поле 40 на 80 метраў;

- скачковая яма (для скачкоў у даўжыню);

- трэнажорная комплекс.

- Спадзяемся, што да Новага года ўсё будзе гатова, - сказаў дырэктар установы адукацыі.
Ад усіх навучэнцаў і педагагічнага калектыву дырэктар школы №8 выказвае падзяку Юрыю Васільевічу Вяргейчыку і Івану Іванавічу Галаватаму за тое, што яны патрымалі, паверылі і дапамаглі ў ажыццяўленні мары, гуляць у футбол...

Крынiца: Шахцёр

Усе навіны