Падарунак дзіцячай паліклініцы ад работнікаў ААТ «Беларуськалій»

У стары Новы год работнікі горадаўтваральнага прадпрыемства вырашылі паднесці ў дар дзіцячай гарадской паліклініцы карысную тэхніку. Шчодры прэзент напярэдадні старажытнага беларускага свята Шчадрэц стаў для медыцынскага персаналу і маленькіх наведвальнікаў медустановы падставай для радасці.
У салігорскай дзіцячай паліклініцы сёння прынялі ад калійшчыкаў падарунак на агульную суму 1362 бел. рубель. Такі прыемны сюрпрыз у стары Новы год падрыхтаваў працоўны калектыў СОФ 3 РУ ААТ "Беларуськалій". Гэта яшчэ адна з добрых спраў, якія працягваюць тварыць у Салігорску прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый пад эгідай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці".
На сабраныя сродкі калектыў набыў вельмі патрэбны і доўгачаканы девайс-кандыцыянер у кабінет прышчэпак для маленькіх жыхароў нашага горада, а таксама прэзентаваў сертыфікат на суму 250 рублёў на ўстаноўку абсталявання.
Прымалі падарунак загадчык дзіцячай гарадской бальніцы па паліклініцы УАЗ "Салігорская ЦБР" Ірына Даленчук, намеснік галоўнага ўрача па дзяцінстве і родадапамозе Салігорскай ЦРБ Святлана Бондар і медыцынскі персанал.
Прадстаўнік калектыву трэцяй абагачальнай фабрыкі трэцяга рудаўпраўлення так пазначыў мэту візіту:
- Ад нашага калектыву былі сабраны грошы ў дапамогу дзецям. Мы параіліся і вызначылі, што ў прышчэпачным кабінеце дзіцячай паліклінікі неабходна стварыць камфортныя ўмовы для нашых дзяцей і для працы медыцынскага персаналу. Было вырашана набыць на сабраныя грошы кандыцыянер. Сёння мы даставілі абсталяванне і грашовыя сродкі на яго ўстаноўку па прызначэнні.
Намеснік галоўнага ўрача па дзяцінству і родадапамозе Салігорскай ЦРБ Святлана Бондар:
- Гэты падарунак вельмі жаданы для нас, доўгачаканы. Мы даўно хацелі ў гэты кабінет кандыцыянер, таму што ў міжсезонне існуе праблема тэмпературнага рэжыму. Тут вакцынуюцца маленькія дзеці з моманту нараджэння, таму гэтых малых трэба распранаць цалкам, і каб дзеці не адчувалі дыскамфорт ад перападаў тэмпературы, Дадзеная прылада будзе забяспечваць і падтрымліваць пастаянную тэмпературу ў памяшканні. Летам, калі горача, мы зможам ствараць камфортныя ўмовы як для працы персаналу і нашых наведвальнікаў, так і для захоўвання вакцын. Гэта абсталяванне важна для нас і мы рады, што дзякуючы нашым спонсарам і сябрам, яно ў нас такое з'явілася. Хочам выказаць вялікую падзяку ўсім, хто прыняў удзел у акцыі і дапамог з набыццём.
Крынiца: Шахцёр