1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Салігорскія школьнікі на "Фестывалі прафесій" — важны выбар сваёй будучыні

31.03.2022

Выбар будучай прафесіі – справа сур'ёзная і адказная. Хтосьці ўжо вызначыўся, але ёсць тыя, хто знаходзіцца ў пошуках і роздумах. Зрабіць правільны выбар дапамагаюць прафарыентацыйныя мерапрыемствы, якія традыцыйна арганізуюцца вясной. Адно з такіх мерапрыемстваў – "Фестываль прафесій" прайшоў для салігорскіх навучэнцаў у Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Традыцыйна ў Салігорск прыязджаюць прадстаўнікі розных устаноў адукацыі нашай рэспублікі, каб бліжэй пазнаёміць будучых абітурыентаў з шырокім выбарам прафесій і асаблівасцямі кожнай навучальнай установы.

На "Фестываль прафесій" гэтым разам прыбылі прадстаўнікі "Любанскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя", "Капыльскага дзяржаўнага прафесійнага тэхнічнага каледжа", "Слуцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя", "Слуцкага дзяржаўнага каледжа", "Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа". ГУ "Рэдакцыя газеты "Шахцер" таксама падтрымала тых, хто вырашыў звязаць сваё жыццё з журналістыкай.

Мэта і задачы мерапрыемства:

- абуджэнне цікавасці удзельнікаў да ўсвядомленага прафесійнага самавызначэння;

- павышэння ўзроўню арыентацыі ў свеце прафесійнай працы;

- пашырэнне інфармаванасці аб разнастайнасці прафесій і спецыяльнасцяў.

Прадстаўнікі навучальных устаноў адказалі на пытанні аб паступленні, падалі інфармацыю аб мінімальных колькасцях балаў, якія неабходна набраць на Цэнтралізаваным тэставанні, магчымасці здачы ўнутраных экзаменаў, умовах пражывання ў інтэрнаце, асаблівасцях вучобы, аб размеркаванні, а таксама аб яркай студэнцкай жыцці.

Крыніца: Шахцёр

Усе навіны