1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Запрашаем у Салігорскі краязнаўчы музей.


12.09.2019
Ці даводзілася вам калі-небудзь трымаць у руках кнігу, якой 300 гадоў? Цікавыя адчуванні. Беражліва перагортваючы злёгку патрапаныя часам старонкі, ўяўляеш, колькі яна, вобразна кажучы, пабачыла на сваім стагоддзю, Колькі месцаў пражывання змяніла, пакуль трапіла ў канчатковы пункт свайго захоўвання, і колькі ўмоў было выканана, каб захаваць гэтую кнігу ў належным выглядзе.
Вы ведалі, што кнігі баяцца высокай тэмпературы і дрэнна пераносяць нізкую вільготнасць? Таму ў памяшканні, дзе яны знаходзяцца, паказанні тэрмометра заўсёды павінны быць на адзнацы 15-18 °С, а вільготнасць паветра - не вышэй 60%. Таксама неабходна абараняць кнігі ад уздзеяння прамых сонечных прамянёў, інакш у выніку пастаяннага з імі кантакту папера выцвет і дэфармуецца. У музеях кнігі складаюць у cпецыяльныя скрынкі з бескіслотнага кардона.
А ці вядома вам, што першую паперу выраблялі практычна з усяго, што знаходзілася пад рукой: ануч, воўны, пянькі? Усё гэта пераціралі ў ступе, затым варылі да атрымання клейкай масы, якую выкладвалі на спецыяльныя падносы, з дапамогай прэса адціскалі ваду, прасушвалі і на выхадзе атрымлівалі вялікія папяровыя лісты. Перад тым, як скласці іх у некалькі разоў і разрэзаць, вытворца ставіў на паперы вадзяной знак (філігрань) са сваім гербам і датай выпуску. Пасля разразання знак апыняўся на выгібах старонак. Такая папера валодала трываласцю і якасцю, адпаведна і кошт яе быў даволі высокі. Таму і ставіліся да кніг у даўніну па-асабліваму, беражліва.
Да сярэдзіны 16 ст.на Русі выкарыстоўвалі паперу, якую закуплялі ў Італіі, Францыі, Германіі і Польшчы. Спробы ўласнай вытворчасці прадпрымаліся пры Іване Грозным, аднак, больш грунтоўна да развіцця ў дадзеным кірунку падышоў Пётр I, які вывучыў перадавыя тэхналогіі па вырабе паперы падчас наведвання ім Галандыі. Пасля чаго на Русі сталі з'яўляцца свае папяровыя прадпрыемствы і прыватныя мануфактуры.
Тых, каму цікава гісторыя стварэння кніг – запрашаем наведаць выставу, прысвечаную Дню беларускага пісьменства ў Салігорскім краязнаўчым музеі, якая працягнецца да 17 верасня.
А тых, каму цікава гісторыя Салігорска і Салігорскага раёна, супрацоўнікі музея запрашаюць паглядзець на экспазіцыі "Горад на далоні" і "Край мой – гонар мой". Першая выстаўленая ў рамках святкавання Дня горада (з 1 па 30 верасня), а другая прымеркаваная да 95-годдзя Салігорскага раёна і будзе адкрытая з 24 па 30 верасня. Дарэчы тут наведвальнікі змогуць убачыць унікальную фатаграфію, на якой паказаны першы беларускі з'езд дэлегатаў адукацыі Старобінскага раёна, які адбыўся ў 1925 годзе.
У будучыні ў Салігорскім краязнаўчым музеі плануецца абнаўленне пастаянных экспазіцый, правядзенне цікавых выстаў. Прыходзьце, вам тут заўсёды рады.
Усе навіны