1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Фарміраванне бюджэту Мінскай вобласці за 2020 год

22.01.2021

У бюджэт вобласці за 2020 год па аператыўных дадзеных паступіла 3511,9 млн. рублёў, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт - 583,9 млн. рублёў, у мясцовыя бюджэты - 2928,0 млн. рублёў.

Фарміраванне бюджэту Мінскай вобласці ў студзені-снежні 2020 года забяспечвалі больш як 900 тысяч плацельшчыкаў, у тым ліку 32,3 тысячы арганізацый; 44,5 тысячы індывідуальных прадпрымальнікаў і 823,5 тысячы фізічных асоб, якія выплачваюць маёмасныя плацяжы ў бюджэт.

Ад арганізацый дзяржаўнага сектара эканомікі ў бюджэт у студзені-снежні 2020 года паступіла 1200,8 млн. рублёў. На іх долю прыпадае 34,2 працэнта агульных паступленняў.

Плацяжы недзяржаўнага сектара эканомікі ў агульных паступленнях вобласці склалі 2311,1 млн. рублёў падаткаў і плацяжоў, або 65,8 працэнта агульных паступленняў, у тым ліку арганізацыямі выплачана ў бюджэт - 2073,4 млн. рублёў, індывідуальнымі прадпрымальнікамі - 94,9 млн. рублёў, фізічнымі асобамі - 142,8 млн. рублёў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года плацяжы выраслі на 2,7% у супастаўных цэнах, або на 59,7 млн. рублёў.

Паступлення на адну недзяржаўную арганізацыю ў студзені-снежні 2020 года склалі 71,4 тыс. рублёў. Ад аднаго індывідуальнага прадпрымальніка ў сярэднім паступіла 2,1 тыс. рублёў. 

Усе навіны