1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Як у Стаўбцах рыхтуюцца да "Дажынак"? Праведзеную працу пракантраляваў Аляксандр Турчын

19.11.2021

У чацвер, 18 лістапада, Аляксандр Турчын наведаў з рабочым візітам Стаўбцы. У 2022 годзе райцэнтр будзе сустракаць "Дажынкі" і ўжо актыўна рыхтуецца да свята. Якія аб'екты наведаў старшыня Мінаблвыканкама і якія работы ўжо праведзеныя, даведаўся МЛЫН.ВY.

Першым пунктам на гарадскім маршруце губернатара стала гарадское возера. Яго плануюць ачысціць, акультурыць прылеглыя тэрыторыі. Вада ўжо спушчана, наступны этап-чыстка дна. Аляксандр Турчын азнаёміўся з вынікамі праведзенай працы і выказаў шэраг пажаданняў.

Старшыня Мінаблвыканкама таксама пракантраляваў працы ў межах горада. У прыватнасці, завершана добраўпарадкаванне 19 з 41 дваровай тэрыторыі, якія плануецца палепшыць падчас падрыхтоўкі да "Дажынак". Бягучы рамонт праведзены на 12 з 40 кіламетраў дарог.

Таксама Аляксандр Турчын абмеркаваў са старшынёй Стаўбцоўскага райвыканкама Дзянісам Калесенем рэканструкцыю мясцовага кінатэатра( яе плануецца пачаць на наступным тыдні), бягучы рамонт фасада дзіцячага сада № 5 і будаўніцтва двух шматкватэрных дамоў у новым раёне горада. У эксплуатацыю новабудоўлі ўвядуць да канца 2021 года.

Крынiца: Мінскі аблвыканкам

Усе навіны