1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Прадстаўнікі Мінскай вобласці атрымалі Падзякi Прэзідэнта

02.12.2020

Аляксандр Лукашэнка 1 снежня падпісаў указ аб прысваенні ганаровых званняў і распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта прадстаўнікам розных сфер дзейнасці, у тым ліку спецыялістам з Мінскай вобласці.

Прэзідэнт Указам № 452 ад 1 снежня 2020 года распарадзіўся за плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці, умацаванне правапарадку, папярэджанне і ліквідацыю надзвычайных сітуацый, аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і ўкараненне новых медыцынскіх тэхналогій, заслугі ў развіцці перапрацоўчай прамысловасці, сельскай гаспадаркі, дарожнай галіны, сферы адукацыі, навукі, культуры і мастацтва прысвоіць ганаровае званне Заслужаны работнік органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь Хмаруку Сяргею Канстанцінавічу, пракурору Мінскай вобласці, дзяржаўнаму саветнiку юстыцыі 3-га класа.

Падзяка Прэзідэнта за плённую працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці аб'яўлена:

 

Юліі Аскерка, начальніку галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінаблвыканкама;

Аляксандру Ильясевiчу, начальніку галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама;

Андрэю Жайловiчу, старшыні Салігорскага райвыканкама;

Анастасіі Копiкавай, намесніку старшыні Барысаўскага райвыканкама;

Ларысе Коршун, дырэктару - галоўнаму рэдактару Мінскага абласнога ўнітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя газеты "Мінская праўда"»;

Алесі Лукаўскай, намесніку старшыні Маладзечанскага райвыканкама;

Анжэле Раемскай, намесніку старшыні Лагойскага райвыканкама;

Наталлі Чарнушэвіч, намесніку старшыні Слуцкага райвыканкама;

Наталлі Чарнышовай, намесніку старшыні Пухавіцкага райвыканкама.

Уладзіміру Шмакаву, дырэктару Барысаўскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа (філіяла БНТУ) - Падзяка аб'яўлена за плённую педагагічную дзейнасць, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў.

Дзмітрый Семибратов, старшы інспектар дарожна-патрульнай службы ДАІ АУС Слуцкага райвыканкама ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за рашучыя і ўмелыя дзеянні пры выратаванні чалавечага жыцця.

Усе навіны