1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Майстар-клас па аказанні першай дапамогі прайшоў для старшакласнікаў у Жодзіна

28.10.2020

Майстар-клас па першай дапамогі для вучняў 9-10 класаў прайшоў у дзяржаўнай установе адукацыі «Дзіцячы сад - сярэдняя школа №1 ім. П.І. Купрыянава горада Жодзіна».

Інструктар па першай дапамогі Жодзінскай гарадской арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Усевалад Някрасаў і яго памочнікі Кацярына Навадворская і Ягор Лугоўскі ў даступнай і займальнай форме расказалі дзецям пра асноўныя прынцыпы аказання першай дапамогі. Замацаваць атрыманыя веды вучні старэйшых класаў змаглі падчас практычных заняткаў.

У нечаканы момант з чалавекам можа здарыцца сардэчны прыступ, страта свядомасці. Удзельнікі майстар-класа змогуць аказаць першую дапамогу. Варта адзначыць, што падобныя мерапрыемствы Чырвоны Крыж праводзіць рэгулярна, што дае магчымасць атрымаць веды, уменні і навыкі, абавязковыя для аказання першай дапамогі да прыезду ўрача.

Усе навіны