1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

«Марафон падтрымкі» арганізавалі ў Салігорску

12.01.2021

Актывісты БСЖ імкнуцца падарыць радасць, цяпло і любоў усім, хто ў гэтым мае патрэбу. Яны наведваюць малых, арганізоўваюць святочныя прадстаўлення, прывозяць падарункі. Усё гэта становіцца магчымым дзякуючы зацікаўленасці ўсіх, хто складаецца ў арганізацыі, а таксама падтрымцы неабыякавых мясцовых жыхароў, прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна.

У прыватнасці, у адзін з дзён прадстаўнікі БСЖ сумесна з беларускім дзіцячым фондам прыйшлі ў госці да хлопцаў, якія знаходзяцца ў Салігорскай дзіцячай бальніцы. Малышам Дзед Мароз і Снягурка пажадалі хутчэйшага выздараўлення і ўручылі салодкія прэзенты. Таксама ў ходзе акцыі «Марафон падтрымкі» медперсаналу перадалі падарункі ад мясцовых першасных арганізацый «Беларускага саюза жанчын».

Усе навіны