1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Мінская вобласць працягне супрацоўніцтва з Іранам

04.02.2021

Сёння старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана ў Беларусі Саідам Яры. Бакі абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва ў розных сферах.

На сустрэчы бакі надалі ўвагу актуалізацыі далейшага ўзаемадзеяння ў рамках дзеючага пагаднення аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве. Падчас дыялогу была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць развіваць кантакты ў сферы адукацыі, аховы здароўя і культуры.

Знешнегандлёвы абарот Мінскай вобласці і Рэспублікай Іран за 2020 год склаў 5,9 млн. Долараў, або 211,3% да аналагічнага перыяду 2019-га.

Усе навіны