1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Тэматычную гульню і інфармацыйныя сесіі да дня закаханых правялі валанцёры БТЧК «Добрае сэрца»

17.02.2021

Валанцёры атрада БТЧК «Добрае сэрца» сярэдняй школы № 2 горада Смалявічы ў рамках штогадовай акцыі «тэстуе любоў!» правялі гульню «Вернасць», прымеркаваную да Дня ўсіх закаханых і накіраваную на прафілактыку ВІЧ-інфекцыі.

изображение_viber_2021-02-12_11-45-49.jpg

Падчас гульні валанцёры дзяліліся думкамі аб валанцёрства, аб прыхільнасці да ідэй гуманізму і дзейнасці БТЧК, казалі пра здаровы лад жыцця. Таксама старшыня раённай арганізацыі Графутко Галіна Мікалаеўна выказала падзяку ўсім прысутным за адданасць валанцёрства і Чырвонаму Крыжу.

изображение_viber_2021-02-12_12-52-02.jpg

Акрамя гэтага, ва ўстанове адукацыі прайшлі інфармацыйныя сесіі, асноўная мэта якіх - папулярызацыя адказных паводзінаў сярод моладзі, прыцягненне ўвагі моладзі да праблемы распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі, распаўсюджванне дакладнай інфармацыі аб шляхах перадачы і спосабах абароны ад ВІЧ; павышэнне дасведчанасці аб асноватворных прынцыпах і дзейнасці Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца.

Усе навіны