1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

Тры школы і тры садка, басейн, паліклініка - што ўвядуць у вобласці ў 2021 годзе

20.01.2021

Старшыня Камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Мінаблвыканкама Аляксей Быкаў на прэс-канферэнцыі «Будаўніцтва аб'ектаў сацыяльнага прызначэння ў Мінску і Мінскай вобласці: рэалізаваныя планы і перспектыўныя напрамкі» распавёў аб  знакавых сацыяльных аб'ектах у гарадах і сёлах сталічнага рэгіёну, якiя ўводзяцца ў гэтым годзе, перадае БЕЛТА.

Ужо ў стадыі ўводу знаходзяцца два дзіцячыя садкі - у Міханавічах і Мачулішчах. Яшчэ адзін дзіцячы сад плануецца здаць у эксплуатацыю да канца гэтага года ў пасёлку Дружны.

Школы будуюцца ў Стоўбцах, пасёлку Калодзішчы-2, дзіцячы сад - пачатковая школа - у Маладзечне.

Нарэшце, будзе здадзены доўгачаканы для жыхароў Жодзіна аб'ект - дзіцячая паліклініка.

Усе навіны