1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Беларускія аграрыі намалацілі амаль 7,9 млн т збожжа

04.09.2020

Беларускія аграрыі намалацілі 7,882 млн т збожжа, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 4 верасня, у Мінскай вобласці сабралі больш за 1,9 млн т збожжа, у Гродзенскай - 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай і Віцебскай - больш як па 1 млн т, Гомельскай - звыш 900 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне склала 37,1 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,1 ц/га).

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,1 млн га, што складае 95,8 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,2 працэнта плошчаў ад плана (337,4 тыс. га), у Мінскай - таксама 99,2 працэнта (485,6 тыс. га), Гродзенскай - 98,9 працэнта (319,2 тыс. га), Гомельскай - 97,9 працэнта (334,2 тыс. га), Магілёўскай - 90,8 працэнта (301,9 тыс. га), Віцебскай - 87,9 працэнта (322,7 тыс. га). Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса - па Беларусі ўбрана 26,3 працэнта і 34,3 працэнта плошчаў. Яравы рапс убраны з 34,8 працэнта плошчаў.

Лён выцераблены на 47 тыс. га (97,5 працэнта ўборачнай плошчы). Абгортванне стужак лёну праведзена на 24,1 тыс. га (51,3 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 6,76 тыс. га, нарыхтавана 22,5 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 36,9 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 797,6 тыс. т сена (79 працэнтаў ад плана), 12,981 млн т сенажу (103 працэнты) і 2,245 млн т сіласу (11,7 працэнта). Убрана 11,3 працэнта плошчаў кукурузы на сілас і зялёны корм. Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т травяных кармоў, прычым найбольшая доля давядзецца на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 49 працэнтаў ад плана.

Усе навіны