1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Чарговая партыя міжнароднай дапамогі для барацьбы з COVID-19 прыбыла ў Беларусь

29.11.2021

Чарговая партыя міжнароднай дапамогі для барацьбы з COVID-19 у пятніцу прыбыла ў Беларусь, паведамляе БЕЛТА са сылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) бязвыплатна паставіў дэксаметазон у таблетках і ампулах, які назначаецца пацыентам з пнеўманіяй і дыхальнай недастатковасцю. Агульная сума пастаўкі – $387 280.

Медыкаменты будуць размеркаваны па стацыянарных установах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі і выкарыстаны для лячэння як хворых на каранавірус, так і пацыентаў з іншымі захворваннямі, у тым ліку дзяцей.

Таксама па лініі ЮНІСЕФ да канца года плануецца чарговая пастаўка сродкаў індывідуальнай аховы для работы з пацыентамі з COVID-19 на агульную суму больш як $400 тыс.

Крынiца: БелТА

Усе навіны