1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Дзяржзаказ па збожжы ў Беларусі выкананы больш як на 95 працэнтаў

09.09.2020

У Беларусі пастаўлена 777,8 тыс. т збожжа ў лік дзяржзаказу, што складае 95,8 працэнта ад плана, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 9 верасня, збожжавыя і зернебабовыя культуры (без уліку кукурузы) убраны з 2,119 млн га, што складае 96,7 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 99,5 працэнта плошчаў ад плана (338,3 тыс. га), Гродзенскай - 99,5 працэнта (320,9 тыс. га), Мінскай - 99,4 працэнта (486,7 тыс. га), Гомельскай - 98,2 працэнта (335,2 тыс. га), Магілёўскай - 92,2 працэнта (306,3 тыс. га), Віцебскай - 90,5 працэнта (332 тыс. га). Прадаўжаецца ўборка грэчкі і проса: па Беларусі скошана 39,1 працэнта і 45,9 працэнта плошчаў адпаведна. Яравы рапс убраны з 53,9 працэнта плошчаў.

Усяго па краіне намалочана 7,946 млн т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 37 ц/га (у 2019 годзе ўраджайнасць на аналагічную дату складала 31,1 ц/га). У Мінскай вобласці сабралі амаль 2 млн т збожжа, у Гродзенскай - больш за 1,5 млн т, Брэсцкай - звыш 1,3 млн т, Магілёўскай і Віцебскай - больш як па 1 млн т, Гомельскай - звыш 900 тыс. т.

Лён выцераблены на 47,5 тыс. га (99,8 працэнта ўборачнай плошчы). Пераварочванне стужак лёну праведзена на 27,3 тыс. га (57,5 працэнта да выцерабленага). Ільнотраста паднята з 10,2 тыс. га, нарыхтавана 35,4 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 37,4 ц/га.

Акрамя таго, у Беларусі нарыхтавана 806,8 тыс. т сена (79,9 працэнта ад плана), 13,068 млн т сенажу (103,7 працэнта) і 3,361 млн т сіласу (17,5 працэнта). Усяго ў бягучым годзе плануецца атрымаць 9,3 млн т адзінак травяных кармоў, прычым найбольшая доля прыпадзе на Мінскую і Брэсцкую вобласці. Да гэтага часу нарыхтавана 52,6 працэнта ад плана.

Усе навіны