1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Галоўчанка і Мішусцін абмеркавалі інтэграцыю і гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва

24.08.2021

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка правёў тэлефонную размову са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

"У развіццё праведзеных 19 жніўня ў Чалпон-Аце ў Кыргызскай Рэспубліцы беларуска-расійскіх перагавораў кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі актуальныя пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, ход рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах", - расказалі ў прэс-службе.

Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін удзялілі асаблівую ўвагу тэматыцы паглыблення інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве. Таксама закранаўся графік маючых адбыцца кантактаў па ўрадавай лініі.

Крынiца: БелТА

Усе навіны