1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Нацбанк вызначыў сістэмна значныя банкі на 2021 год

18.11.2020

Для абмежавання рызык банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы, вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2021 год, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.

Да групы сістэмнай значнасці І аднесены Беларусбанк, Белаграпрамбанк, Белгазпрамбанк, БПБ-Ашчадбанк, Пріорбанк, Банк БелВЭБ, Белінвестбанк.

Да групы сістэмнай значнасці II аднесены Альфа-Банк, Банк ВТБ (Беларусь), МТБанк, Банк Дабрабыт, Парытэтбанк, БНБ-Банк.

Названыя банкі ўвайшлі ў лік сістэмна значных на падставе агрэгіраванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі.

Гэтыя паказчыкі разлічаны ў адпаведнасці з патрабаваннямі інструкцыі аб парадку вызначэння сістэмна значных банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый.

На працягу 2021 года банкам, аднесеным да ліку сістэмна значных, неабходна забяспечыць выкананне нарматываў дастатковасці нарматыўнага капіталу, значэнне якіх вызначаецца з улікам буферу сістэмнай значнасці.

Акрамя таго, у названых банках саветам дырэктараў (наглядальным саветам) павінен быць сфарміраваны камітэт па ўзнагародах, які ўзначаліць незалежны дырэктар.-0-

Усе навіны