1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Урад зацвердзіў план работы на ІІ паўгоддзе

13.07.2020

План работы Савета Міністраў і Прэзідыума Саўміна на ІІ паўгоддзе зацверджаны пастановай урада ад 8 ліпеня 2020 года нумар 406, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Саўміна.

На пасяджэннях Савета Міністраў будуць разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі за студзень-чэрвень, за студзень-верасень 2020 года, а таксама праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі і рэспубліканскага бюджэту на 2021 год.

На пасяджэнні Прэзідыума Саўміна будуць вынесены пытанні аб асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2025 года, аб канцэптуальных асновах прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021 год і на перыяд да 2023 года, напрамках бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі на 2021 год.

Разам з гэтым плануецца абмеркаваць ход выканання і актуалізацыі Стратэгіі развіцця нафтахімічнага комплексу да 2030 года, экспарт тавараў і паслуг, работу па імпартазамяшчэнні і прапановы аб павышэнні яе эфектыўнасці, а таксама прынятыя меры па паскораным сацыяльна-эканамічным развіцці 11 гарадоў з колькасцю насельніцтва 80 тыс. чалавек і больш.

Будуць разгледжаны праект праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2021-2025 гады і праекты дзяржпраграм на гэты ж перыяд.

Абмяркуюць таксама стан спраў у сельскай гаспадарцы. У прыватнасці, размова пойдзе аб мерах па падрыхтоўцы сельгасарганізацый да палявых работ, стварэнні моцнай кармавой базы і ўборкі ўраджаю ў 2021 годзе. Будзе разгледжана выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы па завяршэнні будаўніцтва і рэканструкцыі малочнатаварных ферм і свінагадоўчых комплексаў.

Усяго ў плане работы 14 пунктаў.

Усе навіны