1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Законапраект аб змяненні Канстытуцыі ў першым чытанні дэпутаты разгледзяць на вясенняй сесіі

28.05.2021

Законапраект аб змяненні Канстытуцыі Беларусі дэпутаты разгледзяць на вясенняй сесіі, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Віктар Свіла, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння створана спецыяльная камісія, якая будзе займацца падрыхтоўкай гэтага законапраекта да разгляду ў першым чытанні. І гэта мы павінны зрабіць не пазней за 4 чэрвеня, і ў першым чытанні законапраект павінен быць прыняты як мінімум да канца гэтай бягучай сесіі, - сказаў Віктар Свіла. - Другое чытанне абавязкова будзе таму, што арт. 139 прадугледжвае падрыхтоўку законапраектаў, якія датычацца змянення дзеючай Канстытуцыі, у двух разглядах з інтэрвалам не меншым за 3 месяцы".

Паводле слоў дэпутата, у склад спецыяльнай камісіі ўвайшлі людзі з вялікім вопытам. Узначаліў яе старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка.

Усе навіны