1
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі

Знешні дзярждоўг Беларусі ў студзені-верасні зменшыўся на 1,8 працэнта да $18,2 млрд

29.10.2021

Знешні дзяржаўны доўг Беларусі па стане на 1 кастрычніка 2021 года склаў $18,2 млрд і зменшыўся з пачатку года на $0,3 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 1,8 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве фінансаў.

У студзені-верасні 2021 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на суму, эквівалентную $1 035,9 млн, у тым ліку $836 млн - урада Расіі, $155,3 млн - МБРР, $20 млн - Фонду міжнароднага развіцця АПЕК, $14,9 млн - Экспартна-імпартнага банка Кітая, $9,7 млн - ЕБРР і СІБ.

Пагашэнне знешняга дзяржаўнага доўгу ў студзені - верасні 2021 года склала $1 381,3 млн, з якіх $608,8 млн - урада і банкаў Расіі, $406,9 млн - банкаў Кітая, $276,6 млн - ЕФСР, $83,4 млн - МБРР, $4,9 млн - ЕБРР і СІБ, $0,7 млн - Таварна-крэдытнай карпарацыі ЗША.

Дзяржаўны доўг Беларусі на 1 кастрычніка склаў Br57,1 млрд і зменшыўся ў параўнанні з пачаткам года на Br0,7 млрд, або на 1,3 працэнта.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 кастрычніка склаў Br11,3 млрд, павялічыўшыся з пачатку года на Br1,4 млрд (з улікам курсавых розніц), або на 14,4 працэнта.

У студзені-верасні 2021 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $817,5 млн і Br191 млн. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на суму, эквівалентную $132 млн і Br92,2 млн.

Крынiца: БелТА

Усе навіны