Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Салігорскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
28 сентября 2020

Салігорскі раён на абласных Дажынках-2020

У 2020 годзе абласное свята Дажынак прымаў у сябе Чэрвень. Гарадок невялікі ў 10 тысяч насельніцтва, але вельмі гасцінны. Асноўныя мерапрыемствы праходзілі на цэнтральнай плошчы горада, скверы і прылеглых вулачках, - уся тэрыторыя стала на адзін дзень пешаходнай зонай. Забавы, фудкорты, выставы, разнастайныя актыўныя зоны - і для дарослых, і для дзяцей было цікава пабываць на свяце ўраджаю.

Салігорская дэлегацыя прыняла ўдзел у агульным свяце, прадставіўшы раён у некалькіх лакацыях. Як гэта было, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Вось такі каравай і сноп прывезла Салігорская дэлегацыя на Дажынкі-2020.

Нават цыганкі ў Чэрвені апынуліся на рэдкасць сумленнымі, добрымі і шчодрымі - раздавалі грошыкі (падарункавыя) і толькі добрыя прадказанні.

Для аматараў народнай творчасці ў "Горадзе майстроў" было дзе разгарнуцца. Была магчымасць і самім зрабіць што-небудзь уласнымі рукамі. Напрыклад, сплесці кошык для грыбоў або выстругать лыжку. А Салігорскі дзяржаўны каледж прапанаваў адразу некалькі актыўнасцяў - госці свята маглі пабыць ганчарамі і кветкавымі дызайнерамі.

Работы салігорскіх майстроў былі вельмі запатрабаваныя на выставе ў "Горадзе майстроў". Нацыянальныя матывы і прытрымліванне традыцыям, высокамастацкая каштоўнасць і захаванне спадчыны продкаў былі па вартасці ацэнены жыхарамі Чэрвеня і гасцямі свята.

У Чэрвені губернатар Мінскай вобласці прысутнічаў на адкрыцці Дзіцячай дашкольнай установы.

Салігорскі раён быў прадстаўлены не толькі ў "Горадзе майстроў". Нашы гандлёвыя пункты былі вельмі запатрабаваныя сярод наведвальнікаў абласнога свята.

Свята працягнула цырымонія ўшанавання працаўнікоў аграпрамысловага комплексу і канцэртная праграма.

Салігорская дэлегацыя на цырымоніі ўзнагароджання.

Аляксей Хлястоў перад выступленнем ахвотна пазіруе для фота са сваімі паклонніцамі.

Трапляліся ну вельмі каларытныя персанажы.

shahter.by