Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Салігорскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
27 июля 2021

Ўзнагародзілі лепшых супрацоўнікаў Салігорскага ГРАНС

Супрацоўнікі Салігорскага ГРАНС адзначылі прафесійнае свята. Людзі адважныя, адданыя сваёй прафесіі, заўсёды стаяць на варце нашага спакою, ратуюць жыцця і маёмасць, вядуць прафілактычную працу, хутка рэагуюць на звароты, заўсёды гатовыя аказаць дапамогу.

Лепшыя супрацоўнікі былі ўзнагароджаны граматамі, ганаровымі знакамі і новымі званнямі ў сваё прафесійнае свята. Уручаў узнагароды кіраўнік Салігорскага ГРАНС, падпалкоўнік унутранай службы Уладзімір Ефанков. Як гэта было, глядзіце ў нашым фотарэпартажы.

Першыя пажарныя падраздзяленні на тэрыторыі цяперашняга Салігорскага раёна былі створаны яшчэ ў пачатку 20 стагоддзя (пажарныя каманды п.г.т. Старобін і п.г.т Чырвоная Слабада). У даваенны і пасляваенны перыяд Старобінскага і Чырвонаслабодскага гарадскія пажарныя каманды забяспечвалі пажарную бяспеку ў пасёлках. Гісторыя Салігорскага гарадскога і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пачынаецца з 1983 года. Менавіта ў гэтым годзе быў пабудаваны будынак пажарнага дэпо побач з ЗАТ «Калінка» (у той час футравай фабрыкай). Тут размясцілася самастойная ваенізаваная пажарная частка па ахове г. Салігорска. Тады ў частцы налічвалася 53 супрацоўніка. У сувязі з пачаткам будаўніцтва калійных камбінатаў, першай была створана прафесійная пажарная частка № 59 на 1 РУ, а затым і на 2 РУ. Для больш эфектыўнай работы часткі арганізацыйна былі зведзены ў асобны атрад прафесійнай пажарнай аховы № 4 МУС БССР па ахове рудаўпраўленняў ПА «Беларуськалій». Пажарную бяспеку ў Старобіне і Чырвонай Слабадзе тады забяспечвалі прафесійныя пажарныя часці № 32 і № 31 адпаведна.

Сёння ў складзе Салігорскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях маецца 6 пажарных аварыйна-выратавальных частак і 4 пажарных аварыйна-выратавальных паста ў сельскай мясцовасці. У цяперашні час калектыў Салігорскага ГРАНС - гэта каля 200 работнікаў. Сюды ўваходзяць, спецыялісты аператыўна-тактычнага блока, інспекцыі нагляду і прафілактыкі, групы ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння, службы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, сектара грамадзянскай абароны.

Крыніца: Шахцёр