Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Салігорскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна
9 апреля 2021

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак наведаў Салігорск з рабочым візітам

8 красавіка намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак наведаў Салігорск з рабочым візітам. Да гэтага ён пабываў у Любанскім раёне на будаўнічай пляцоўцы Нежынскага ГОКа ЗТАА «Славкалій» і азнаёміўся з ходам рэалізацыі інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве гэтага аб'екта, піша shahter.by.   

У Салігорску Анатоль Сівак наведаў комплекс капітальнага рамонту жылых дамоў у раёне вул. Казлова, 2. Затым у Салігорскім райвыканкаме адбылася нарада, на якім прысутнічалі першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі Генадзь Трубіла, старшыня Салігорскага райвыканкаму Андрэй Жайлович і першы намеснік генеральнага дырэктара ЖКГ Мінскай вобласці Арцём Лабко. 

Быў разгледжаны шэраг актуальных пытанняў, якія датычацца мер па выкананню ў Мінскай вобласці прагнозных паказчыкаў на 2021 год па аб'ёмах будаўніча-мантажных работ (у тым ліку за кошт рэалізацыі дзяржаўнай і рэгіянальнай інвестыцыйных праграм і важнейшых інвестыцыйных праектаў). Таксама прысутныя абмеркавалі капітальны рамонт жылых дамоў у Мінскай вобласці і меры, што прымаюцца па выкананні усталяванага на 2021 год задання па ўводу ў эксплуатацыю аб'ектаў капітальнага рамонту са звышнарматыўных тэрмінамі.