Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по синему
Салігорскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
17 августа 2021

Мінпрыроды: у Беларусі больш за 1,3 тыс. асабліва ахоўных прыродных тэрыторый

У Беларусі налічваецца больш за 1,3 тыс. асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ). Аб гэтым расказаў учора на прэс-канферэнцыі "Развіццё экалагічнага турызму ў Беларусі" намеснік начальніка ўпраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці галоўнага ўпраўлення рэгулявання абыходжання з адходамі, біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Андрэй Кузьміч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай краіне ёсць значны патэнцыял для развіцця экалагічнага турызму. У Беларусі на 1 студзеня 2021 года 1307 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. Усе яны ў той ці іншай ступені могуць быць цікавымі з пункту гледжання экатурызму", - сказаў Андрэй Кузьміч.

Паводле яго слоў, у рэспубліцы функцыянуюць 29 дзяржаўных прыродаахоўных устаноў, якія кіруюць Бярэзінскім біясферным запаведнікам, чатырма нацыянальнымі паркамі, а таксама заказнікамі.

На асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях налічваюцца 48 экалагічных сцежак, 176 турыстычных маршрутаў, 116 турыстычных стаянак. "Экалагічныя сцежкі ствараюцца не толькі на ААПТ, але і ў гарадах. Напрыклад, у Мінску на гэты момант іх ужо 11", - дадаў спецыяліст.

Таксама прадстаўнік Мінпрыроды расказаў, што ў Беларусі развіваюцца такія напрамкі экатурызму, як экскурсіі на балотаступах, балотаходзе, вывучэнне слядоў дзікіх жывёл (заказнік "Ельня"), навучанне дайвінгу (заказнік "Рычы", Браслаўскі раён), водныя паходы на плытах (заказнік "Днепра-Сожскі", Лоеўскі раён). Даволі вялікай папулярнасцю карыстаюцца экалагічныя фестывалі.

Акрамя таго, вядзецца экалагічная асвета насельніцтва. Цяпер створаны 16 візіт-цэнтраў, чатыры эколага-адукацыйныя класы.

Крынiца: БелТА