1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна

Прафсаюзы пачалі аказваць падтрымку медыцынскім работнікам

06.04.2020

ФПБ прыняла рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай падтрымцы медыкаў. Пра гэта сказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда: "Прэзідэнт даручыў, каб ФПБ вызначыла сваё месца ў сітуацыі, якая склалася. І прадумала, як падтрымаць і аказаць дапамогу самым уразлівым катэгорыям медыкаў, тым, хто на перадавой. Трэба сказаць, што падтрымку медыцынскім работнікам прафсаюзы пачалі аказваць яшчэ ў сакавіку, калі ў краіне былі зарэгістраваны першыя выпадкі захворвання каронавірусам. Гэта дапамога ў набыцці сродкаў дэзінфекцыі і абеззаражання, сродкаў індывідуальнай абароны - ад масак і пальчатак да ахоўных медыцынскіх касцюмаў".

Гаворка ідзе пра работнікаў устаноў аховы здароўя, якія аказваюць дапамогу хворым з каронавірусам. Па словах старшыні ФПБ, ужо закуплена 14 тыс. такіх касцюмаў, усе яны размяркоўваюцца паміж рэгіёнамі. Першая партыя накіравана ў Віцебскую інфекцыйную бальніцу.

"Разам з тым сёння неабходна дадаткова дапамагчы тым, хто непасрэдна працуе з хворымі COVID-19. Прафсаюзамі прынята рашэнне аб страхаванні і матэрыяльнай дапамозе такім медыцынскім работнікам. Прэзідэнт падтрымаў ініцыятыву. Гэта салідарная дапамога ўсіх галіновых прафсаюзаў для тых, хто цяпер працуе на перадавой", - падвёў вынікі Міхаіл Орда.

Усе навіны