1
Галоўная / Навіны / Навіны рэгіёна

На набярэжнай Случы робяць зону адпачынку

15.10.2020

Работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі Слуцка на набярэжнай Случы ў раёне вуліцы Чырвонаармейскай уладкоўваюць тратуарную дарожку, а у хуткім часе установяць тры лавачкі. А яшчэ там з’явіўся манумент-валун, які стане гарманічным складальнікам новай зоны адпачынку ў горадзе, расказвае s-k.by.

Гісторыя яе стварэння бярэ пачатак яшчэ у 2018 годзе, калі на гэтым месцы дэпутаты Слуцкага раённага Савета дэпутатаў, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь заклалі новую алею ў азнаменаванне 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і  ў гонар Года малой радзімы.

Ідэю падтрымалі ў Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадарцы, на «Слуцкім сыраробным камбінаце», іншых прадпрыемствах горада. Так i атрымаўся, па сутнасцi, сумесны праект.

Автор фото: "Слуцкi край"

Усе навіны